Ахвярамі каронавіруса ў свеце сталі больш за 290 тыс. чалавек


У свеце каронавіруснай інфекцыяй заразіліся 4 261 955 чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі Універісітэту Джонса Хопкінса на раніцу 13 траўня.

Больш за ўсё інфікаваных у ЗША – 1 369 574 выпадкі, Расеі – 232 243 ды Іспаніі – 228 030.

Hавiны
У Баранавіцкай паліклініцы на каронавірус захварэлі ўсе лекары агульнай практыкі
2020.05.12 11:50

Агулам COVID-19 выяўлены ў 187 краінах.

Памерлі ад яго 291 964 чалавекі. У тым ліку ў ЗША – 82 376, у Вялікай Брытаніі – 32 769, у Італіі – 30 911.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў