Ахвяр каронавірусу ў ЗША ўжо больш за 30 тысяч, амаль 2,5 тысячы памерлі за содні


У ЗША за апошнія содні ад COVID-19 памерлі 2494 чалавекі, – гэта рэкордная лічба для свету.

Такія дадзеныя прыводзіць 16 красавіка Універсітэт Джонса Хопкінса.

Усяго ў краіне колькасць памерлых вырасла да 30 тысяч 925, смяротныя выпадкі зафіксаваныя ва ўсіх штатах, але больш за астатнія церпіць Нью-Ёрк.

Агулам на тэрыторыі ЗША захварэлі 639 055 жыхароў.

15 красавіка колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння ва ўсім свеце перавысіла 2 мільёны. У Беларусі зафіксавана 3 728 выпадкаў і 36 смерцяў.

KA belsat.eu

Стужка навінаў