Агульнанацыянальны страйк: Гарадзенскі рынак «Паўднёвы» не выйшаў на працу


Адміністрацыя кажа, што ў сераду яны працуюць ува ўрэзаным рэжыме.

12 жніўня на «Паўднёвым» працуюць некалькі гандлёвых кропак.
Фота: Belsat.eu

Гарадзенскі рэчавы рынак «Паўднёвы» на вул. Падольная, 27 не паведамляе на старонцы пра прычыны нявыхаду прадпрымальнікаў на працу. Гэта першы ў Горадні буйны ўдзельнік агульнанацыянальнага страйку, абвешчанага на знак пратэсту сфальсіфікаваным вынікам выбараў. На працу выйшлі адно тыя, хто верыць у афіцыйныя вынікі выбараў. Фота: Belsat.eu

12 жніўня прадпрымальнікі зачынілі павільёны на «Паўднёвым» рынку.
Фота: Belsat.eu
Шлгбаум адчынены, але на «Паўднёвым» няма гандлю.
Фота: Belsat.eu
Пакуль не вядома, колькі дзён прадпрымальнікі будуць страйкаваць.
Фота: Belsat.eu
Абноўлена
Працоўныя шэрагу беларускіх прадпрыемстваў бастуюць
2020.08.11 11:35

 

На працу выйшлі адно тыя, хто верыць у афіцыйныя вынікі выбараў. Гледзячы па фота, такіх асобаў няшмат.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў