Агрэсіі ў рунэце найбольш на забаўляльных і палітычных сайтах


Агрэсіўныя паведамленні ў расейскамоўных сацсетках і на сайтах часцей за ўсё публікуюць карыстальнікі ва ўзросце 14-19 гадоў і 25-35 гадоў, больш за ўсё агрэсіі праяўляюць 14-гадовыя. Пра гэта сведчыць даследаванне аналітычнага цэнтра Brand Analytics, піша РБК.

У карыстальнікаў з 35 гадоў узровень агрэсіі зніжаецца, у жанчын, паводле даследавання, адзначаецца яшчэ адзін пік – ва ўзросце 55-65 гадоў. У цэлым карыстальнікі мужчынскага полу праяўляюць агрэсію часцей.

Даследнікі вывучылі каля сямі мільёнаў паведамленняў, агрэсіўнымі апынуліся каля 5 %. Найбольш часта такія паведамленні публікуюць на забаўляльных («Двач», «Яплакалъ», «Пикабу»), кіберспартовых (prodota.ru, dota2.ru) і палітычных сайтах, напрыклад, у каментарах да публікацый на сайце «Эхо Москвы». Вышэй за ўсё ўзровень агрэсіі менавіта на палітычных рэсурсах, адзначаецца ў даследаванні.

Менш часта буллінг сустракаецца на жаночых сайтах і на форумах аўтааматараў.

У 86 % выпадкаў выраз агрэсіі быў бязрадасны, карыстальнікі агрэсіўна рэагавалі на гучныя падзеі. У 13,9 % сітуацыях агрэсія была накіравана на канкрэтнага чалавека ці групу людзей. Яшчэ ў 2,1 % выпадкаў агрэсію выяўлялі да неадушаўлёных аб’ектах.

Прадметам даследавання сталі паведамленні ў сацсетках і на форумах у кастрычніку 2018 году. Таксама эксперты прааналізавалі частотнае размеркаванне словаў за снежань таго ж года. Кібербуллінг яны вызначылі як публікацыю з праявай агрэсіі, мэта якой – нанесці шкоду абʼекту, панізіць яго статус.

Аб’ектыў
Чебурнет не наш! У Маскве адбыўся пратэст супраць «суверэннага Рунэту»
2019.03.10 20:04

СК, belsat.eu

Стужка навінаў