Уладзімір Пуцін выступіў на пленарнай сесіі Міжнароднага дыскусійнага клубу «Валдай», які адбываўся ў Сочы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел расейскія і замежныя спецыялісты ў галіне міжнародных адносінаў.
Тэма пленарнай сесіі юбілейнага XV пасяджэння Міжнароднага дыскусійнага клубу – «Свет, у якім мы будзем жыць: стабільнасць і развіццё ў ХХI стагоддзі«. З выступаў Пуціна на «Валдаі» можна зрабіць высновы пра асноўныя напрамкі расейскай вонкавай палітыкі на бліжэйшы час.
Уладзімір Пуцін заявіў, што ў выпадку ядравага ўдару па Расеі магчымыя агрэсары «проста здохнуць». Па словах кіраўніка дзяржавы, Расея ніколі не стане наносіць прэвентыўны ядравы ўдар, а правядзе атаку толькі ў выпадку меркаванай агрэсіі, пераканаўшыся, што яна мела месца.
«Агрэсар павінен ведаць, што мы як пакутнікі трапім у рай, а агрэсар проста здохне, не паспеўшы раскаяцца», – заявіў Пуцін.
Пасля гэтага адказу вядоўца задаў Пуціну пытанне, ці не страшна яму? Кіраўнік Крамля перапытаў, чаму яму павінна быць страшна. Вядоўца патлумачыў, што прэзідэнт Расеі – «адзін з трох чалавек, на якім ляжыць адказнасць за мір».
«Не», – адказаў Пуцін.
Ён растлумачыў, што страх – гэта адваротны бок натуральнага для любога чалавека інстынкту самазахавання.
«Калі ўзяўся за нейкую працу, трэба загадзя усвядомліваць з чым яна звязана», – адзначыў Пуцін.
Уладзімір Пуцін прызнаўся, што стасункі з амерыканскім лідарам не заўсёды бываюць добрымі. Па словах расейскага прэзідэнта, Дональд Трамп жадае стабілізацыі адносінаў з Расеяй. Пры гэтым Пуцін падкрэсліў, што з Трампам у іх склаўся нармальны прафесійны дыялог. Акрамя таго, амерыканскі прэзідэнт чуе аргументы суразмоўцы, падкрэсліў Пуцін.
«Ён можа не згаджацца – я таксама не згаджаюся… Гэта нармальна, дыскусія – сябар партнёраў», – дадаў расейскі прэзідэнт.
Працягваючы тэму, Уладзімір Пуцін распавёў анекдот.
«Ёсць такі жарт, стары, з барадой. Пытанне: як вы расслабляецеся? Адказ: я не напружваюся », – пажартаваў Пуцін.
Ён растлумачыў, што ў адносінах з ЗША Расея «нікога не напружвае» у міжнародных адносінах.
«Тое ж самае датычыцца напружання ў міжнародных справах. Мы не напружваем нікога, мы не ствараем ніякіх праблемаў», – сказаў Пуцін.
На пытанне ўкраінскага журналіста аб тым, калі будзе вырашана праблема на ўсходзе Украіны, Уладзімір Пуцін стаў вінаваціць улады Кіева ў антыдзяржаўнай палітыцы.
«Палітыка ўкраінскіх уладаў антыдзяржаўная, такім чынам раней дзейнічалі грузінскія ўлады, спадзяюся, што гэтага ў далейшым не адбудзецца. Зараз Кіеў гандлюе русафобіяй. Больш там нічога няма і ім Захад даруе многа. Таму нам трэба дачакацца выбараў і выбудоўваць новыя адносіны з новай уладай у Кіеве, таму што мы да гэтага гатовыя і гэтага жадаем», – падсумаваў Уладзімір Пуцін.
Згодна меркавання Пуціна трагедыя ў Керчы стала следствам недахопу кантэнту для моладзі ў інтэрнэце. Уладзімір Пуцін упэўнены, што трагедыя ў Керчы – вынік глабалізацыі, «уключаючы сацыяльныя сеткі».
«Маладыя людзі з няўстойлівай псіхікай ствараюць сабе ілжэгерояў. Гэта значыць, што мы не ствараем патрэбнага, цікавага і карыснага кантэнту. Гэта і прыводзіць да трагедый», – сказаў Пуцін.
Пры гэтым прэзідэнт дадаў, што сапраўднаму гераізму ўсё ж ёсць месца ў нашым жыцці.
Пуцін выказаў меркаванне, што ўсе спробы аспрэчыць прыналежнасць Крыму заходзяць у тупік. Крым стаў расейскім «не таму што, мы штосьці «хапнулі».
»Дэмакратыя як правяраецца? З дапамогай рэферэндумаў, выбараў і гэтак далей. Людзі прыйшлі ў Крыме на рэферэндум і прагаласавалі…. Нагадаю ў соты раз, у Косава не было рэферэндуму. Там толькі парламент прагаласаваў за незалежнасць і ўсё», – заявіў Пуцін.
CК, belsat.eu