Аграмадны скачок для чалавецтва. НАСА апублікавала здымкі да 50-годдзя высадкі на Месяцы


50 гадоў таму, 20 ліпеня 1969 года, амерыканскія астранаўты ўпершыню ў гісторыі здзейснілі высадку на іншую планету – спадарожнік Зямлі Месяц. З нагоды 50-годдзя першай пасадкі людзей на Месяц амерыканская Нацыянальная адміністрацыя аэранаўтыкі і космасу (НАСА) апублікавала здымкі тых знакавых падзеяў.

Месяцовы модуль набліжаецца да планеты.
Фота: NASA

У 20:17:39, паводле сусветнага каардынаванага часу, камандзір карабля «Апалон-11» Ніл Армстранг і пілот Баз Олдрын пасадзілі месяцовы модуль у паўднёва-заходнім раёне Мора Спакою. Яны заставаліся на паверхні Месяца больш за 21 гадзіну, пакуль пілот каманднага модулю Майкл Колінз чакаў іх на калямесяцовай арбіце.

Людзі ў цэнтры кіравання палётамі сочаць за высадкай на Месяцы.
Фота: NASA

21 ліпеня на паверхню месяцу ступіў Ніл Армстранг, да якога праз 15 хвілінаў далучыўся Баз Олдрын.

Ніл Армстранг робіць свой першы крок.
Фота: NASA

«Гэта адзін маленькі крок для чалавека і вялізны скачок для чалавецтва», – гэтыя словы Ніла Армстранга ўвайшлі ў гісторыю.

Баз Олдрын выходзіць з касмічнага модулю.
Фота: NASA

Выхад на месяцовую паверхню працягваўся 2 гадзіны 31 хвіліну 40 секунд. Астранаўты ўсталявалі ў месцы пасадкі сцяг ЗША, размясцілі камплект навуковых прыбораў і сабралі 21,55 кг узораў месяцовага грунту, якія былі дастаўленыя на Зямлю.

Амерыканскі сцяг на Месяцы.
Фота: NASA

Людзі яшчэ пяць разоў высаджваліся на месяц. Апошняя высадка адбылася ў 1972 годзе, пасля чаго праграма «Апалон» праз яе дарагавізну была зачыненая.

Панарама на падставе фотаздымкаў Ніла Армстранга.
Фота: NASA

МГ belsat.eu

Стужка навінаў