«Аграмадная запазычанасць». Прадпрыемствы АПК не могуць вярнуць даўгоў «МАЗу»


Адна з новых мадэляў аўтамабілю «МАЗ».
Фота: maz.by

З нагоды 75-годдзя Менскага аўтамабільнага заводу кіраўніцтва холдынгу «Белаўтамаз» вырашыла падтрымаць усіх працаўнікоў. Але замест грашовых прэміяў ім выдадуць прадуктовыя наборы, бо «МАЗ» не можа спагнаць сродкаў са сваіх даўжнікоў.

Прадуктовымі наборамі на суму 100 рублёў плануецца аддзячыць усіх працаўнікоў, за выключэннем тых, каго заўважаць за парушэннем працоўнай дысцыпліны. Выдаць прадуктовыя наборы плануецца 9 жніўня. Наборы ўключаюць у сябе шэраг мясных прадуктаў, печыва ды сыр, паведамляе тэлеграм-канал «NEXTA».

Пры гэтым шэраг працаўнікоў выказваюць незадаволенасць тым, што замест грашовых прэміяў ім выдадуць прадуктовыя наборы.

Hавiны
Еўразвяз гатовы падтрымаць структурныя рэформы ў Беларусі
2019.07.24 15:57

У размове з карэспандэнтам belsat.eu намеснік камерцыйнага дырэктара Сяргей Захарэвіч патлумачыў, што выплаціць грашовыя прэміі працаўнікам холдынгу зараз бы проста не атрымалася. Прычына гэтага ў тым, што многія прадпрыемствы, якім «МАЗ» пастаўляў тэхніку, не могуць за яе разлічыцца.

«На сённяшні дзень з улікам аграмаднай сустрэчнай дэбіторскай запазычанасці многіх прадпрыемстваў аграрна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь, якія прапануюць сваю прадукцыю, праведзеная такая сустрэчная пастаўка», – адзначыў Сяргей Захарэвіч.

  • Пастанова пра арганізацыю ў Менску аўтамабільнага заводу была прынятая 9 жніўня 1944 года. Першыя пяць аўтамабіляў заводу МАЗ-205 былі выпушчаныя ў 1947 годзе.
  • На сёння ў структуры холдынгу «Белаўтамаз», які апроч уласна ААТ «МАЗ» уключае яшчэ 12 прадпрыемстваў у розных гарадах краіны, на якіх занятыя больш за 20 тыс. чалавек. Прадукцыйная моц холдынгу складае каля 35 тыс. грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў і тралейбусаў у год. Паводле афіцыйнага сайту, іх пастаўляюць у больш за 30 краінаў свету.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў