«Агракічу стала менш». Фатограф «Белсату» – з Дажынак у Смалявічах


Дажынкі-2017 Менскай вобласці прайшлі ў Смалявічах. Наш фотакарэспандэнт адправіўся туды ў пошуках кічу, застаўшы на месцы ўтульную імпрэзу.

Сёлета сталіцай Дажынак Меншчыны сталі Смалявічы. Горад загадзя падрыхтавалі да імпрэзы: на цэнтральных вуліцах распачалі кардынальную перабудову – нешта ўжо збудавалі або перабудавалі, нешта – проста пафарбавалі, а нешта – не. У вачах жыхароў горад, аднак, горад змяніўся ў лепшы бок.

Свята сёлета на Меншчыне мела больш спакойны характар, і было не такім маштабным як раней.

На фэсце расставіліся і някепска прэзентавалі сябе традыцыйныя рамесніцкія пункты продажу. Традыцыйна на плошчы каля помніка Леніну прайшоў канцэрт і ўзнагароджанне працаўнікоў сельскай гаспадаркі.

Госці імпрэзы пачуваліся значна больш свабодна: у адрозненні ад рэспубліканскіх Дажынак, тут было значна менш аховы.

Шмат людзей прыехала на свята не толькі павесяліцца, але і затаварыцца на зіму агароднінаю і садавіною, а таксама іншымі харчамі на зіму, або прыдбаць сувеніры ды іншыя тавары.

Кошты на харчы падчас свята знізілі. Некаторыя прадпрыемствы ладзілі бясплатныя дэгустацыі, што стварала чаргі ахвотных.

Большасць удзельнікаў і гасцей імпрэзы раз’ехаліся пасля 3-й – застацца працягнуць свята з алкаголем засталося няшмат гасцей.

У Смалявічах абралі наступнага гаспадара абласных Дажынак Меншчыны – ім стаў Мядзел. Летась Дажынкі прайшлі ў Лагойску

Тэкст і фота – Вячаслаў Радзіміч

Стужка навінаў