АГП прыняла рашэнне пра ўдзел у выбарчых кампаніях і прапанавала свайго кандыдата


Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыняла рашэнне пра ўдзел у выбарчых кампаніях 2019-2020 гадах. Палітычная рада прайшла ў Менску 13 студзеня ў пашыраным складзе з прыцягненнем усіх рэгіянальных кіраўнікоў і рэгіянальнага актыву.

Паводле прэс-сакратара АГП Ганны Красуліна, удзел партыі ў выбарчай кампаніі будзе абумоўлены патрабаваннямі, сярод якіх галоўнае – прыняцце зменаў у выбарчы кодэкс, якія прапанаваныя шэрагам палітычных партыяў, з мэтай прывядзення кодэксу ў адпаведнасці з стандартамі АБСЕ

«Фармат удзелу ў кампаніях будзе вызначацца з улікам палітычнай сітуацыі, выбарчага заканадаўства, уключэння прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, рэгістрацыі кандыдатаў, доступ да СМІ і іншыя моманты», – распавяла «Белсату» Ганна Красуліна.

АГП мае намер каардынаваць гэтыя пытанні з партнёрамі па правацэнтрысцкай кааліцыі і па магчымасці з іншымі дэмакратычнымі арганізацыямі. На сёння ў правацэнтрысцкую кааліцыю акрамя АГП уваходзяць рух «За Свабоду» і аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

«Мы маем намер прапанаваць грамадству палітычную альтэрнатыву адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў, яго камандную праграму паводле рэзультатаў адкрытых дэмакратычных выбараў праймерыз, што ініцыявала правацэнтрысцкя кааліцыя. Ад АГП на пасаду кандыдата на праймерыз і далей на ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі абраны Мікалай Казлоў», – распавяла Ганна Красуліна.

Чарговыя прэзідэнцкія выбары паводле заканадаўства павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 году.

Hавiны
Ярмошына распавяла пра магчымыя даты выбараў у Беларусі
2019.01.10 16:36

СК, belsat.eu

Стужка навінаў