Агнешка Рамашэўская-Гузы: «Дапаможам журналістам!»


«Белсат», беларускамоўны тэлеканал, які транслюе з Польшчы, ужо шмат гадоў застаецца адной з асноўных крыніц інфармацыі пра Беларусь. У апошнія дні яго журналісты паведамляюць пра масавыя пратэсты і іх бязлітасныя і жорсткія разгоны. Часта рызыкуючы ўласным здароўем і жыццём.

35 журналістаў, адзін з іх двойчы, былі затрыманыя ўсяго за чатыры дні – з 9 да 12 жніўня. Васьмярым асобам прысудзілі пазбаўленне волі, і яны 71 дзень правядуць у камеры. Зафіксавана 4 збіцця і 4 выпадкі пашкоджанняў ад куляў і святловыбуховых гранат.

Нягледзячы на ​​анансаванае ў пятніцу вызваленне ўсіх вязняў трое працаўнікоў «Белсату» надалей застаюцца пад вартай – магілёўская журналістка Аліна Скрабунова, журналіст з Гомля Яўген Меркіс і рэжысёр-дакументаліст з Менску Максім Швед, які адбывае пакаранне ў Жодзіне (на момант публікацыі тэксту Максім Швед, Аліна Скрабунова і Яўген Меркіс былі яшчэ за кратамі. А 20:30-21.30 іх абодвух вызвалілі. Віншуем калегаў на волі!)

«Цягам некалькіх дзён да выбараў мы ў дадатак страцілі шмат абсталявання, бо фактычна кожны раз у журналістаў забіралі камеры і нават тэлефоны. Самая вялікая страта – гэта адна прылада для інтэрнэт-трансляцыяў», – паведамляе ў сваім профілі на Facebook дырэктар тэлеканалу «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Матэрыялы, створаныя журналістамі ў Беларусі ў такіх драматычных умовах, адпраўляюцца адтуль у рэдакцыю канала ў Варшаве. Асабліва складана было ў першыя дні пратэстаў, калі ў буйных гарадах былі заблакавалі інтэрнэт і мабільныя сеткі.

Падчас трансляцыяў той час, часта па некалькі гадзінаў жывых эфіраў, варшаўскія журналісты Белсату, якія працавалі дзень і ноч, правяралі і апрацоўвалі ўсю інфармацыю, а часам і кавалкі інфармацыі, якая паступала ім з адрэзанай інфармацыйна Беларусі. Увесь гэты час навіны чытачам павінен даваць партал belsat.eu, які выходзіць у пяці моўных версіях.

«Людзі спяць на сталах і прачынаюцца з кампутарамі. Мы змагаемся з блакаваннем інтэрнэту, якое перыядычна паўтараецца ў большай ці меншай ступені… Намагаемся таксама неяк «апрацаваць» плынь інфармацыі, адкідваючы фэйкі, што не заўсёды ўдаецца. Арганізацыя зменаў у графіку больш нагадвае арганізацыю зменаў на фронце… Перакладчыкі не могуць апрацаваць усіх тэкстаў», – дадае Рамашэўская, якая як дырэктар «Белсату», у той самы час змагла даць медыям дзясяткі інтэрв’ю пра сітуацыю ў Беларусі.

Дырэктар «Белсату» просіць падтрымаць журналістаў, якія цягам мінулых дзён сталі ахвярамі рэпрэсіяў. Фонд «Зона Салідарнасці», створаны дзеля падтрымання дзейнасці тэлеканалу, збірае сродкі на выплату штрафаў журналістам, якія працуюць у Беларусі, а таксама на вяртанне канфіскаванага ў іх прыватнага абсталявання, пры дапамозе якога яны стваралі матэрыялы для тэлеканала. Калі сабраная сума перавысіць неабходную для гэтых мэтаў, астатняя частка будзе перададзена арганізацыі «Вясна», што адстойвае правы чалавека ў Беларусі.

МД,ЧГ belsat.eu

Стужка навінаў