Афіцыйна: У Беларусі рэзка знізілася колькасць новых заражэнняў каронавірусам


5 студзеня Міністэрства аховы здароўя апублікавала звесткі, якія кажуць пра рэзкае зніжэнне колькасці новых заражэнняў COVID-19 у краіне.

За содні ў Беларусі зарэгістраваныя 1273 пацыенты з COVID-19, выпісаныя – 949 пацыентаў. 4 студзеня паведамлялася пра 1869 новых выпадкаў.

Колькасць памерлых між тым вырасла на 10 чалавек і дасягнула 1471.

Агулам з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 203 104 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 184 574 пацыенты.

Hавiны
Ад каронавіруса ў Беларусі памерлі больш як 100 медыкаў. Апублікаваны спіс
2021.01.04 17:36

Адзначым, што ў 2020 годзе Белстат перастаў публікаваць статыстыку смяротнасці ў краіне. Аднак паводле звестак, перададзеных Беларуссю ў ААН, смяротнасць толькі за красавік–чэрвень перавысіла сярэднюю за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек. Інфармацыі за другое паўгоддзе 2020 года няма.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў