АЭС у Астраўцы будуецца, а імідж Беларусі ў Еўропе псуецца


У Жэневе падчас пазачарговай нарады бакоў Канвенцыі ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе ў транспамежным кантэксце (Канвенцыя Эспа) чарговы раз разгледзелі пытанне будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Міжнародная супольнасць заяўляе, што рэалізацыя праекту БелАЭС адбываецца з шматлікімі парушэннямі дамоўленасцяў.

Сярод беларускай дэлегацыі ў паседжанні прымалі ўдзел беларускія незалежныя эколагі, у тым ліку і ГА «Экадом».

Улады Беларусі, насуперак міжнародным патрабаванням, не правялі належным чынам даследаванняў пляцоўкі, дзе будуецца АЭС. Апрача таго, не выкананыя патрабаванні міжнароднага заканадаўства, у тым ліку не зрэалізаваныя рашэнні 6-й нарады бакоў аб БелАЭС, не пададзеная інфармацыя аб пяці тэхнічных пытаннях, пра што прасіла Літва.

Нарада бакоў Канвенцыі Эспаа пасля абмеркавання сітуацыі вакол стварэння АЭС у Астраўцы прыняла рашэнне не накладаць на нашу краіну дадатковых абязальніцтваў. Але эксперты адзначаюць, што раней Менск сабатаваў перамовы, не пагаджаўся з вынікамі расследаванняў міжнароднай супольнасці. Зрэшты такая пазіцыя ўладаў Беларусі прывяла да пагаршэння іміджу краіны на еўрапейскай арэне. Таму разлічваць на добрасумленныя і партнёрскія стасункі з блізкімі суседзямі пры захаванні існай палітыкі не выпадае.

Hавiны
Хто і чаму блакуе Лукашэнку ў Еўразвязе?
2019.01.20 10:05

СК, belsat.eu

Стужка навінаў