Аэрапорт у Лондане на гадзіну прыпыняў працу праз беспілотнік


Лонданскі аэрапорт Гітроў прыпыніў усе вылеты праз беспілотнік, знойдзены ў раёне лётнага поля. Паліцыя правярае, ці можа ён прадстаўляць небяспеку.

Паводле інфармацыі Sky News, зачынена была толькі паўночная узлётна-пасадачная паласа аэрапорту, а паралельная ёй паўднёвая працавала. Апошні вылет з Гітроў адбыўся ў 20:15 па маскоўскім часе, адзначае Flightradar24.

Прыкладна праз гадзіну аэрапорт аднавіў працу.

19 і 20 снежня лонданскі Гатвік таксама быў зачынены пасля паведамленняў пра беспілотнікі, заўважаныя ў раёне лётнага поля. Па падазрэнні ў дачыненні да запуску беспілотніка былі затрыманыя двое чалавек, але іх пасля адпусцілі без прад’яўлення абвінавачванняў. За інфармацыю пра здарэнне абвешчаная ўзнагарода 50 тысяч фунтаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў