Аэрапорт у Баку абмежаваў авіяпералёты з-за ваеннага становішча


Міжнародны аэрапорт «Гейдар Аліеў» у Баку абмежаваў рэжым працы з-за ўведзенага ў Азербайджане ваеннага становішча.

Да 30 верасня ўключна былі прыпыненыя ўсе рэйсы “азербайджанскіх авіяліній” (AZAL) у кірунку Баку-Нахічэвань-Баку, а таксама адмененыя рэйсы AZAL Баку ― Лондан ― Баку і Баку ― Берлін ― Баку, запланаваныя на 1 і 2 кастрычніка адпаведна.

Абвастрэнне на мяжы Арменіі і Нагорнага Карабаху.
Фота: Міністэрства абароны Арменіі

Сітуацыя на мяжы Арменіі і Азербайджана абвастрылася раніцаю 27 верасня. Бакі абвінавацілі адно аднаго ў парушэнні перамір’я.

Азербайджан заявіў, што войскі Арменіі абстралялі з мінамётаў і артылерыі некалькі населеных пунктаў уздоўж супольнай мяжы. На што ў Арменіі паведамілі пра нанясенне ўдараў узброенымі сіламі Азербайджана на ўсёй працягласці мяжы – што тыя першымі пачалі абстрэл тэрыторыі Нагорнага Карабаху.

Бакі заявілі аб ахвярах сярод вайскоўцаў і мірных грамадзян, а лідары дзвюх дзяржаваў фактычна абвясцілі адзін аднаму вайну і пачалі мабілізацыю насельніцтва.

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў