«Аэрафлот» звольніў сцюардэсу за тое, што назвала Калінінград Кёнігсбергам


Пасажыры сцвярджаюць, што абвестку зрабіў пілот.

Расейская кампанія «Аэрафлот» звольніла бортправадніцу пасля допісу дэкана Вышэйшай школы тэлебачання Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэту Віталя Траццякова ў «Тўітэры». Паводле Траццякова, у сераду падчас рэйсу Масква–Калінінград у момант абвяшчэння інфармацыі па-ангельску экіпаж назваў месца прызначэння Кёнігсбергам.

Авіякампанія адказала Траццякову, што пасля праверкі яны вырашылі звольніць бортправадніцу.

У адказ Траццякоў напісаў, што аб’яву рабіў мужчына.

Пасля гэтага «Аэрафлот» растлумачыў, што такія аб’явы робіць старэйшая бортправадніца; акрамя таго, па словах кампаніі, яна сама пацвердзіла, што паведаміла няслушную інфармацыю.

Траццякоў, аднак, настойвае, што абвестку рабіў мужчына.

Гэта пачалі пацвярджаць іншыя карыстальнікі «Тўітэру», якія заяўляюць, што ляцелі тым рэйсам.

Траццякоў заяўляе, што гатовы сведчыць на карысць сцюардэсы «Аэрафлоту», калі яна звернецца да яго ў сувязі са звальненнем.

Нямецкі Кёнігсберг стаў Калінінградам у 1945-м пасля таго, як горад перадалі Савецкаму Саюзу пасля Другой сусветнай вайны. З моманту заснавання Кёнігсбергскаша замку ў 13-м стагоддзі суседнія народы называлі горад на сваіх мовах па-рознаму. Традыцыйная беларуская назва Кёнігсбергу – Каралявец.

ДД

Стужка навінаў