Адзёр не спыняецца. У Ваўкавыску ўжо пацверджана 24 выпадкі захворвання


У Беларусі павялічваюцца лічбы захварэлых на адзёр. За дзесяць дзён колькасць хворых павялічылася ўтрая.

«Па стане на 15 сакавіка лабараторна пацверджана 24 выпадкі адзёру. Стан усіх тых, хто захварэў на адзёр ацэньваецца ад лёгкай да сярэдняй ступені цяжкасці», – паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Па звестках Еўрапейскага цэнтру па кантролю і прафілактыцы захворванняў сітуацыя даволі цяжкая па ўсёй Еўропе. Самая вялікая колькасць хворых на адзёр у Сербіі.

Напрыканцы мінулага году была зафіксаваная ўспышка адзёру ва Украіне, з пачатку гэтага году зафіксавана больш за 4 тысячы выпадкаў захворванняў. Нягледзячы на вялікую колькасць хворых, Украіна не спяшаецца абвяшчаць эпідэмію.

У выпадку ж Беларусі пра эпідэмію казаць пакуль рана. Медыкі кажуць, што такая колькасць захворванняў абумоўленая адмовай ад прышчэпак. Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя 80% захварэлых не былі прышчэпленыя.

Чытайце таксама:

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў