Адзначалі дзень народзінаў: пяць дзеўчын загінула падчас пажару ў квэструме

ВІДЭА

Трагедыя здарылася ўвечары 4 студзеня ў польскім горадзе Кашалін.

Пажар у адным з мясцовых квэструмаў забраў жыцці пяці 15-гадовых дзеўчын, паведамляе koszalininfo.pl.

Паліцыя пакуль не паведамляе пра падрабязнасці здарэння. Вядома, што ў квэструме кампанія сяброў адзначала дзень народзінаў. З памяшканя ў агні ўдалося выбрацца аднаму мужчыне.

Мэр Кашаліну аб’явіў 6 студзегя днём жалобы.

Квэструм – інтэлектуальная гульня, у якой гульцоў зачыняюць у памяшканні, з якога яны павінны выбрацца за пэўны час, разгадваючы галаваломкі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары