Адзначаеце Масленіцу? Далучайцеся да бліннага флэшмобу!


Далучайцеся да бліннага флэшмобу, распачатага шэф-кухарамі з тэлешоў «Я не буду гэта есці!» і дасылайце нам свае рэцэпты! Мы апублікуем іх на старонцы телешоу, і ў вас, цалкам магчыма, з’явяцца свае прыхільнікі.

Што ж рыхтуюць на Масленіцу нашы вядучыя? Шэф-кухар менскага рэстарану «Літвіны» Аляксандр Чыкілеўскі прапануе спячы бульбяныя бліны з тушанай капустай. А шэф-кухарка аднаго з самых папулярных менскіх пабаў «Malt & Hops» Вольга Прыгарава – беларускія наліснікі з тварагом.

Паводле музыкі ды фалькларыста, лідара этна-трыо «Троіца» Івана Кірчука, у беларускіх вёсках абрад святкавання Масленіцы сустракаецца пераважна ў раёнах на мяжы з Расеяй. У гарадах жа гулянні адбываюцца з ініцыятывы мясцовых уладаў: гэта магчымасць даць зарабіць гандлярам.

У класічнай расейскай праваслаўнай традыцыі святкуюць цягам цэлага тыдня (у 2018 годзе – з 12 да 18 лютага). У пятніцу зяці частуюць сваіх цешчаў. У суботу сваякоў запрашае да сябе маладая нявестка. У нядзелю, паводле звычаю, людзі прасілі адзін у аднаго прабачэння і адорвалі падарункамі.

Калі вы святкуеце Масленіцу, распавядзіце, што вы гатуеце. Чакаем вашых рэцэптаў!

А прэм’ера тэлешоу «Я не буду гэта есці!» – ужо 25 лютага ў 20:30 на тэлеканале «Белсат». Глядзіце онлайн!

Калі вы любіце гатаваць, сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама: «ВКонтакте», на Facebook, у «Одноклассниках» и в Instagram.

Глядзі таксама
Каментары