«Адзіная Расея» набрала 54% пасля падліку 90% пратаколаў


Партыя Пуціна захавала лідарства на выбарах у Дзяржаўную думу. Пра гэта сведчаць дадзеныя на інфармацыйным табло ў ЦВК РФ.

«Адзіная Расея» атрымлівае 54,21% галасоў. Яшчэ ўчора пра перамогу «Адзінай Расеі» заявіў Мядзведзеў. Ён назваў яе вынік «добрым».

На другім месцы ідзе КПРФ – у яе 13,53%, на трэцім – ЛДПР (13,28%). Таксама пяціадсоткавы барʼер пераадолела «Справядлівая Расея» – 6,19%.

Адна з галоўных апазіцыйных партый «Парнас», якой кіруе былы прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Касьянаў, набрала ўсяго 0,7 %.

Чытайце таксама >>> Міхаіл Касьянаў: Лукашэнка пусціў апазіцыю ў Палату ў адказ за добрае стаўленне Захаду 

Выбары прайшлі пры нізкай яўцы, якая склала ўсяго 48%. Найменш актыўныя былі жыхары Масквы і Санкт-Пецярбурга, дзе на выбарчыя ўчасткі прыйшлі менш за 30% зарэгістраваных выбарцаў.

Выбары ў Дзярждуму праходзяць па змяшанай сістэме: 225 дэпутатаў абіраліся па партыйных спісах, 225 – па аднамандатных акругах.

ДР belsat.eu паводле ТАСС, ria.ru

Стужка навінаў