Адзін з аўтараў справаздачы «Пуцін. Вайна»: Кіраўнік Расеі – суаўтар гэтага дакументу


Замова ўладаў ці асабістая ініцыятыва прыхільнікаў рэжыму? Сайт, дзе можна прачытаць справаздачу «Пуцін. Вайна», трапіў пад магутную хакерскую атаку, паведаміў расейскі апазіцыянер Ілля Яшын. Між тым, кіраўніка Крамля можна лічыць суаўтарам дакументу – мяркуе аўтар раздзелу пра Крым у справаздачы «Пуцін. Вайна», журналіст Айдэр Муждабаеў.

«Калі рыхтаваўся даклад у сакавіку, ён (Пуцін – рэд.) расказаў сам, то бок, па сутнасці, там засталося дадаць простую мову расейскіх жаўнераў, якія былі перакінутыя ў Крым і ўдзельнічалі ў анексіі паўвостраву. У астатнім Уладзімір Пуцін расказаў усё сам – пра сябе, пра краіну, пра анексію. Тут няма незразумеласці», – падкрэсліў спадар Муждабаеў.

Больш цьмяная сітуацыя, паводле журналіста, больш складана было пісаць іншыя раздзелы дакладу. «Пуцін. Вайна» – гэта справаздача для шырокай аўдыторыі, бо шмат расейцаў не ведае элементарных фактаў пра падзеі ва Украіне, заўважыў адзін з аўтараў дакладу. «Тое, што з кожным днём мы будзем даведвацца пра ўсё больш даных па тэме гэтай справаздачы – гэта безумоўна. Даклад не вычэрпвае ўсяго, гэта толькі пачатак, з чаго людзі будуць адкрываць сабе вочы. Найбольшы ўнёсак у яго зрабіў сам Барыс Нямцоў, які аддаў за яго жыццё», – адзначыў журналіст.

На ягоную думку, важна, каб менавіта друкаваны даклад трапіў у кожную паштовую скрыню, бо больш за 80 % карыстальнікаў сеціва не цікавяцца палітыкай. Прачытаўшы справаздачу людзі могуць зразумець, што падзенне эканомікі, скарачэнні працаўнікоў – гэта наступствы развязанай Расеяй вайны, падкрэсліў спадар Муждабаеў.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў