Адзін карасік коштам Br 1 млн!


Следчы камітэт паведамляе пра затрыманне ў Наваградскім раёне двух рыбакоў-бракан’ераў. «Незаконны ўлоў склаў 17 асобнікаў рыбы. Нанесеная шкода дзяржаве перавышае Br 19 млн». – паведамляюць праваахоўнікі.

Гэтак не пашанцавала сельскаму жыхару Наваградчыны і менчуку – іх злавілі з палічным, калі тыя ўсталявалі сетку на затое Нёману на месцы нерасту. У падобную сітуацыю трапілі гора-рыбакі ў Мастоўскім раёне. Яны злавілі 57 рыбаў, але ў гэтым выпадку страты палічылі паводле меншага «цэнніка» – агулам на суму Br 21 млн. У бракан’ераў арыштавалі маёмасць «у мэтах кампенсацыі стратаў».

Следчы камітэт папярэджвае пра адказнасць за парушэння правілаў рыбалоўства. Нормы, паводле якіх разлічваюць страты, нанесеныя дзяржаве, зацверджаны Указам прэзідэнта. Паводле дакументу, самай «дарагой» рыбай лічыцца вугар – адзін асобнік «каштуе» 2,7 млн. Больш за 1 млн. ацэньваюцца таксама асятры, вусачы, жэрахі і нават звычайны карась.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў