Аджыку ўключылі ў спіс помнікаў культурнай спадчыны Грузіі


Мэгрэльская аджыка. Крыніца – Wikipedia

Статус помніка надалі тэхналогіі вырабу абхазкай і мэгрэльскай аджыкі.

«Прысвоіць статус помніка нематэрыяльнай культурнай спадчыны тэхналогіі вырабу «абхазскай солі» («апірпіл-джыка») і мэгрэльскай аджыкі», – цытуе распараджэнне дырэктара Нацыянальнай агенцыі па ахове культурнай спадчыны Грузіі Нікалоза Анцідзэ «Інтэрфакс».

Эксперты мяркуюць, што пачатак вырабу аджыкі звязаны з XV стагоддзем, калі ў Грузію з Еўропы завезлі перац.

Аджыка – паста з перацёртага чырвонага перцу, каляндру, часныку, траваў і солі.

Аджыка ў Грузіі – больш, чымся проста прыправа. Тут гэтую прыправу традыцыйна выкарыстоўваюць не толькі ў кулінарыі, але і ў лячэбных мэтах – у прыватнасці, у мэтах прафілактыкі захворванняў страўнікава-кішачнага тракту. У Калхідскай нізіне пераважалі балотныя тэрыторыі, таму была вялікая небяспека распаўсюду малярыі. Аджыка дапамагала мясцоваму насельніцтва змагалася з хваробамі.

ДД

Глядзі таксама
Каментары