Адвакаты Віктара Бабарыкі просяць замяніць яму ўтрыманне ў СІЗА на хатні арышт


Яны 8 ліпеня падалі хадайніцтва аб змяненні меры стрымання на больш мяккую. Аб гэтым адвакат Дзмітрый Лаеўскі напісаў у сваім Facebook.

Дзмітрый Лаеўскі.
Фота: facebook

Дзмітрый Лаеўскі, абаронца Віктара Бабарыкі, падаў хадайніцтва на змяненне меры стрымання для свайго падабароннага.

«Пазітыў дня – пададзенае хадайніцтва аб змяненні меры стрымання на болей мяккую: просім хатні арышт з правам камунікацыі са штабам і СМІ, каб выключыць перашкоды ў рэалізацыі выбарчага права. Смута дня – лістоў Віктар Дзмітрыевіч амаль не атрымлівае; пададзены абаронаю зварот сітуацыю не азанавала», – адзначыў адвакат.

Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня і зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 235 (легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад платы падаткаў, які прывёў да шкоды ў буйным памеры) і ч. 2 арт 431 (дача хабару паўторна або ў буйным памеры) КК РБ.

Прэзідэнцкія выбары сёлета пройдуць 9 жніўня.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў