Адвакаты Віктара Бабарыкі паскардзіліся ў Генпракуратуру на ОНТ


Адвакаты Віктара Бабарыкі падалі ў Генпракуратуру скаргу з нагоды «спецрасследавання» ОНТ пра «справу Белгазпрамбанка». Пра гэта паведамляе TUT.by.

9 ліпеня на ОНТ выйшла «спецрасследаванне» з кадрамі вочнай стаўкі Віктара Бабарыкі з былымі калегамі. Прадстаўнік КДБ у сюжэце заявіў, што «следства мае неабвержныя доказы датычнасці ўсіх фігурантаў крымінальнай справы да інкрымінаваных ім злачынстваў».

Hавiны
ОНТ: экс-кіраўнік «Белгазпрамбанку» Кірыл Бадзей дае паказанні супраць Віктара Бабарыкі
2020.07.09 23:04

Адвакаты Бабарыка Аляксандр Пыльчанка, Наталля Мацкевіч і Дзмітрый Лаеўскі лічаць, што відэаматэрыял, паказаны на ОНТ, выходзіць за рамкі і беларускага заканадаўства, і міжнароднага права. Адвакаты звяртаюць увагу на тое, што ў рэпартажы ў сцвярджальнай форме гаворыцца аб вінаватасці і даказанасці віны Віктара Бабарыкі, што з’яўляецца грубым парушэннем асноватворнага прынцыпу крымінальнага працэсу – прэзумпцыі невінаватасці.

Абаронцы тлумачаць: перадача органам папярэдняга расследавання ў адрас СМІ ўрыўкаў відэазапісаў з крымінальнай справы і тэкстаў нібыта нейкіх паказанняў парушыла патрабаванні Палажэння аб парадку прадастаўлення звестак па крымінальных справах.

Адвакаты адзначаюць, што ў рэпартажы паведамлялася таксама са спасылкай на матэрыялы следства, што Віктару Бабарыка выстаўлена «абвінавачанне па ч. 3 арт. 430 КК», а таксама заяўляецца, што «Віктар Бабарыка не знайшоў, што адказаць на выстаўленае абвінавачванне».

«Дадзеныя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці і зʼяўляюцца сапраўднымі, паколькі абвінавачванняў па арт. 430 КК Віктару Бабарыку не выстаўлялася, а з выстаўленым 20 чэрвеня 2020 года абвінавачваннем ён катэгарычна не згодны, абаронай ж гэта абвінавачванне абскарджана Генеральнаму пракурору 7 ліпеня 2020 года», – заяўляюць Пыльчанка, Мацкевіч і Лаеўскі.

Абаронцы прэтэндэнта ў прэзідэнты лічаць, што інфармацыя, прадстаўленая тэлеканалам грамадству, мае аднабокі і неабʼектыўны характар. Пры гэтым ні сам Бабарыка, ні ягоныя адвакаты не могуць гэтую інфармацыю прадметна зняпраўдзіць праз падпіскі пра неразгалошванне.

Hавiны
Бабарыка ў лісце з СІЗА: «Мы можам ганарыцца тым шляхам, па якім нам выпала ісці»
2020.07.10 17:37

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў