Адвакату Іллю Салею працягнулі хатні арышт на два месяцы


Ён юрыст штаба Бабарыкі і адвакат Марыі Калеснікавай.

Генеральная пракуратура працягнула хатні арышт адвакату Іллю Салею яшчэ на два месяцы – да 16 лютага 2021 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі.

Ілля Салей і Марыя Калеснікава. Фота прэс-службы штабу Віктара Бабарыкі

Ілля Салей – юрыст штаба Бабарыкі і адвакат Марыі Калеснікавай. Яго затрымалі 9 верасня па «справе Каардынацыйнай рады» разам з другім адвакатам – Максімам Знакам. Пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі ў СІЗА КДБ з палітвязнямі Салею змянілі меру ўтрымання: 17 кастрычніка стала вядома, што ён пераведзены пад хатні арышт.

«Ілля сустрэне Новы год у адзіноце. Яму забаронена пакідаць кватэру на працягу ўсяго часу сутак, мець зносіны з усімі акрамя адвакатаў. Ён не можа карыстацца інтэрнэтам, тэлефанаваць і адпраўляць папяровыя лісты», – паведамляе прэс-служба Бабарыкі.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў