Ад 13 снежня адвакат не можа патрапіць да Пятра Маркелава


Адвакатка Пятра Маркелава Альвіна Мінгазава 16 снежня ізноў не змагла сустрэцца з сваім падабаронным, які адбывае адміністратыўнае пакаранне ў ізалятары на Акрэсціна. Раней спроба наведаць Маркелава ў пятніцу таксама была няўдалай.

Як распавяла «Белсату» адвакатка Альвіна Мінгазава, гэта ўжо другі дзень, як яна не можа патрапіць да свайго падабароннага.

«А 15 гадзіне я пакінула заўвагу ў кнізе скаргаў і прапановаў. А на працягу дня я тэлефанавала кожныя 30 хвілінаў. Таксама а 17 гадзіне, калі я сыходзіла, бо наведваць можна да 17 гадзіны, таксама пакінула запіс, што мне не прадставілі магчымасць сустрэцца з падабаронным. Я пакінула свой тэлефон з просьбай патэлефанаваць заўтра і паведаміць, калі змагу сустрэцца», – распавяла «Белсату» Альвіна Мінгазава.

Адвакатка распавяла, што мае намер напісаць скаргі ў вышэйшыя інстанцыі.

«Я запыталася ў дзяжурнага, ці ўсё добра ў падабароннага. З яго словаў прагучала, што ў Маркелава ўсе добра. Што да адмоваў у сустрэчы, то кожны раз на працягу двух дзён мне кажуць, што ў іх толькі два кабінеты і на працягу двух дзён у кабінетах працуюць оперы«, – распавяла Альвіна Мінгазава.

Hавiны
Пракуратура адмовілася дапамагаць Пятру Маркелаву, да якога не пускаюць адваката
2019.12.14 15:45

Пятру Маркелаву 9 снежня ў Маскоўскім раённым судзе прысудзілі 14 содняў арышту за відэаздымку падліку галасоў на выбарчым участку. Падчас парламенцкай кампаніі Пётр Маркелаў быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты ад «Моладзевага блоку» Стаса Шашка. Як давераная асоба, Маркелаў скарыстаўся магчымасцю назіраць за выбарамі – на 286-м участку 99-й акругі. Пасля таго, як ён стаў здымаць на відэа патрабаванне Шашка пералічыць пададзеныя за яго галасы, на ўчастак прыехаў нарад міліцыі.

12 снежня з маці Пятра Маркелава звязаўся чалавек, які сядзеў з ім у адной камеры. Хлопец паведаміў, што Пётр на Акрэсціна знаходзіцца ў цяжкіх умовах: у камеры антысанітарыя і вошы.

Hавiны
Адвакатка другі дзень не можа трапіць да Пятра Маркелава
2019.12.16 11:58

СК belsat.eu

Стужка навінаў