Адваката другі дзень не пускаюць да арыштаванага актывіста Станіслава Шашка


Другі дзень не пускаюць адваката да актывіста Стаса Шашка, які адбывае адміністратыўны арышт. Супрацоўнікі Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна кажуць, што няма вольных кабінетаў для сустрэчы.

«Адвакату сказалі, што месцаў для сустрэчы няма, маўляў, чакайце. Я таксама патэлефанавала дзяжурнаму і запыталася, ці будуць месцы. Але мне адказалі, што ідуць следчыя дзеянні. Такія ж самыя адказы, што гучалі ў сітуацыі з Пятром Маркелавым. У яго сітуацыі, калі мы звярнуліся ў пракуратуру, раптам усе мерапрыемствы закончыліся. У любым выпадку, калі і сапраўды ладзяцца нейкія дзеянні, то гэта не праблема Станіслава Шашка. Няхай начальнік вызваляе свой кабінет для таго, каб была магчымасць сустрэцца з адвакатам, гэта парушэнне права на абарону», – распавяла «Белсату» Вікторыя Фёдарава, старшыня арганізацыі «Прававая ініцыятыва».

Стас Шашок. Фота Ірына Арахоўская / «Белсат»

Станіслава Шашка, актывіста Legalize Belarus і «Моладзевага блоку», экс-кандыдата ў дэпутаты, асудзілі на 15 дзён адміністратыўнага арышту. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянавай акцыі 20 снежня. Затрымалі актывіста яшчэ 26 снежня.

«Мы жадаем, каб Станіслаў падпісаў скаргу на пастанову, паводле якой яму вынесена пакаранне на адміністратыўны арышт. Акрамя таго мы жадаем даведацца, ці не накіравалі яго ў такую ж самую камеру, як і Пятра Маркелава, дзе антысанітарыя, з хваробамі. Але ж не пускаюць адваката, вось толькі што яму адмовілі, але мы на працягу дня будзем змагацца за тое, каб патрапіць да Станіслава», – дадала Вікторыя Фёдарава.

Hавiны
Назіральнік за выбарамі Пятро Маркелаў: пра вошай на Акрэсціна, апазіцыю і легалайз
2019.12.27 08:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў