Адвакат: У Чудзянцова ў цягніку знайшлі менш за 1 грам марыхуаны


У рэчах журналіста Уладзіміра Чудзянцова знайшлі ў цягніку 0,87 грама марыхуаны. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Аляксандр Галіеў.

«Колькі ў яго знайшлі дома – невядома, бо маці не пакінулі копію пратаколу ператрусу», – сказаў абаронца, перадае радыё «Свабода».

Hавiны
Журналіст Уладзімір Чудзянцоў знаходзіцца ў СІЗА. У яго нібыта знайшлі наркотыкі
2019.11.22 20:41

Адвакат адзначыў, што 26 лістапада справу Чудзянцова могуць перадаць у Следчы камітэт, тады «будзе вырашацца наконт абвінавачвання».

Журналіста 21 лістапада знялі з цягніку на беларуска-польскай мяжы. Памежнікі нібыта знайшлі ў яго пакет з нейкім рэчывам. Пасля гэтага адбыўся ператрус у кватэры журналіста, дзе, паводле ягонай маці, знайшлі два пакеты, якія былі прылепленыя скотчам да стала і ложку.

Hавiны
«Гэта помста за фільм». NEXTA заклікаў да кампаніі салідарнасці з Чудзянцовым
2019.11.23 11:34

Уладзіміра Чудзянцова арыштавалі на два месяцы. Цяпер ён знаходзіцца ў статусе падазраванага ў справе аб спробе кантрабанды марыхуаны праз мяжу.

Блогер NEXTA сцвярджае, што пераслед Чудзянцова – гэта помста за тое, што ён дапамагаў яму ў стварэнні стужкі «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў