Адвакат пра стан Сянцова: Яму пашанцавала выйсці з галадоўкі


Адвакат зняволенага ў Расеі ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, Дзмітрый Дзінзе, распавёў пра стан здароўя свайго падабароннага. Са словаў адваката арганізм украінскага рэжысёра аднавіўся, паведамляе Крым.Реалии.

«Што тычыцца фізічнага стану, то цяпер няма чаго турбавацца. Зараз ён паправіўся да 90 кілаграмаў і адчувае сябе выдатна. Адзінае, у яго ёсць хранічныя захворванні, якія даюць перыядычна пра сябе ведаць. Рэабілітацыя прайшла паспяхова. Але вы майце на ўвазе, што гэта індывідуальная асаблівасць арганізма. У Алега арганізм змог аднавіцца, у іншых – ён можа гэтага не зрабіць. Таму яму пашанцавала», – распавёў Дзінзе.

Паводле яго словаў, цяпер псіхалагічны стан у Сянцова «выдатны, таму ён увесь час займаецца чымсьці творчым».

Нагадаем, украінскі рэжысёр Алег Сянцоў адбывае пакаранне ў горадзе Лабытнангі, на поўначы Расеі. Яго сябра і паплечнік Аляксандр Кольчанка знаходзіцца ў калоніі гораду Капейск, на Урале.

Пасля 145 дзён галадоўкі з патрабаваннем вызваліць усіх украінскіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах, Сянцова «пісьмова пагадзіўся на прыём ежы». Ён назваў гэта «вымушанай мерай праз пагрозу гвалтоўнага кармлення». Amnesty International заявіла, што прымусовае кармленне з’яўляецца катаваннем. 25 кастрычніка 2018 года Сянцова ўзнагародзілі прэміяй Еўрапарламента «За свабоду думкі» імя Сахарава.

Hавiны
Пяць гадоў з моманту арышту Сянцова: што з ім адбываецца ў калоніі
2019.05.10 07:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў