Адвакат Надзеі Саўчанкі: Будуць добрыя навіны, але пакуль не магу сказаць якія


Абаронца ўкраінскай лётчыцы, якую расейскі прыгаварыў да 22 гадоў зняволення, паведаміў пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Інтэр».

«Ёсць інфармацыя, якую я не маю права раскрываць, але яе сутнасць у тым, што добрыя навіны могуць паступіць у бліжэйшыя дні. Мы спадзяемся, што гэта будзе рана, а не позна», – заявіў Ілля Новікаў у праграме «Чорнае люстэрка».

Адвакат таксама паведаміў, што, паводле яго інфармацыі, Саўчанку не будуць этапаваць у турму.

«Усё ж такі перамовы паміж Масквой і Кіевам ідуць, і скажу асцярожна, што яны хутчэй рухаюцца ў правільны бок, хоць і павольней, чымся нам хацелася б. І на наступным тыдні мы чакаем нейкіх прынцыповых навінаў. Я думаю, што ўсе разумеюць, і ў Расеі ў тым ліку, што спроба этапаваць Надзею ў актуальнай сітуацыі і ў яе цяперашнім стане будзе фактычна азначаць спробу зрыву такіх перамоваў. Гэтага, я думаю, ніхто не хоча», – адзначыў Новікаў.

Новікаў нагадаў, што Саўчанка галадае ўжо трэці дзень. Паводле абаронцы, «начальнік калоніі папярэдзіў яе, што хутка пачне карміць сілком».

22 сакавіка 2016 года Данецкі суд Растоўскай вобласці прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай у забойстве расейскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына і прысудзіў яе да 22 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў