Адвакат Марыі Калеснікавай Ілля Салей затрыманы


Ілля Салей і Марыя Калеснікава. Фота прэс-службы штабу Віктара Бабарыкі

9 верасня ў кватэры юрыста штабу Віктара Бабарыкі і адваката Марыі Калеснікавай Іллі Салея прайшоў вобшук, а яго самога затрымалі ў якасці падазраванага па крымінальнай справе, піша афіцыйны Тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Ілля Салей – юрыст адвакацкага бюро Borovtsov & Salei. Быў адным з адвакатаў Віктара Бабарыкі.

Cправа на Салея заведзеная паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу: Заклікі да дзеянняў, скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Па гэтаму артыкулу яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Сёння раніцаю таксама быў затрыманы чалец прэзідыуму Каардынацыйнай рады юрыст Максім Знак.

Стала вядома, што Марыя Калеснікава ўтрымліваецца ў СІЗА № 1 на Валадарскага, яна праходзіць падазраванай па справе аб спробе захопу ўлады. Імаверна, пакуль яна адзіная з чальцоў КР у такім статусе.

Hавiны
Марыя Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага
2020.09.09 13:48
  • 20 жніўня Генеральная пракуратура распачала справу паводле артыкулу 361 (заклікі да захопу ўлады) Крымінальнага кодэксу, які пагражае тэрмінам зняволення да 5 гадоў.
  • «Стварэнне і дзейнасць Каардынацыйнай рады накіраваныя на захоп дзяржаўнай улады, а таксама на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусі. На падставе гэтага факту заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу», – заявіў генеральны пракурор.

belsat.eu

Стужка навінаў