Адвакат Бабарыкі: Віктар Дзмітрыевіч вельмі здзіўлены, што 200 тысячаў подпісаў прызнаныя несапраўднымі

Адвакат Дзмітрый Лаеўскі сустрэўся з Бабарыкам у СІЗА і распавёў журналістам аб рэакцыі патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнцтва, перадае TUT.by.

Абаронца Дзмітрый Лаеўскі 1 ліпеня сустрэўся з Віктарам Бабарыкам. Ён кажа, што «прабіцца» да падабароннага было няпроста: людзі займаюць чаргу на наведванне яшчэ з начы. Аднак яму ўсё-ткі ўдалося пабачыцца з Бабарыкам.

«Віктар Дзмітрыевіч здаровы, адчувае сябе добра, трымаецца мужна і верыць, што праўда на ягоным баку», – кажа Дзмітрый Лаеўскі.

Дзмітрый Лаеўскі. Фота: facebook

Абаронца распавёў Віктару Бабарыка аб выніку праверак камісіямі подпісаў, сабраных за яго. Нагадаем, што з 365 тысячаў пададзеных у ЦВК подпісаў, камісія палічыла сапраўднымі толькі 165 тысячаў. Штаб Бабарыкі з такімі вынікамі не згодны, таму падаў скаргу, каб даведацца, што здарылася з астатнімі 200 тысячамі подпісаў.

Кандыдат на прэзідэнцтва таксама вельмі здзівіўся такому рашэнню камісіяў, аднак успрымае ўсё па-філасофску. Ён разумее, што галоўная ягоная задача – рэгістрацыя кандыдатам. Таму гонка для яго працягваецца.

«Астатняе – справа юрыстаў, які будуць аспрэчваць рашэнне па непрынятых подпісах», – кажа Лаеўскі.

Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня, калі разам з сынам і кіраўніком штабу Эдуардам ехалі ў ЦВК здаваць подпісы.

У чым дакладна абвінавачваюць Бабарыку – пакуль што невядома.

КТ belsat.eu

Hавiны