«Адступаць мы не збіраемся». У Цапкалы ёсць сцэнар на выпадак яго нерэгістрацыі


Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналогіяў Валер Цапкала не збіраецца сыходзіць з прэзідэнцкай кампаніі незалежна ад рашэння ЦВК аб рэгістрацыі. Пра гэта ён заявіў падчас размовы ў сваім YouTube-канале.

«Адступаць мы не збіраемся, мы будзем рухацца ў гэтай кампаніі незалежна ад рашэння Цэнтрвыбаркаму», – заявіў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта.

Спробы зняць яго з прэзідэнцкай кампаніі, палітык патлумачыў бояззю ўлады сваіх найбольш рэйтынгавых канкурэнтаў – Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі і яго.

Зараз ягоная каманда спрабуе абараніць галасы выбарнікаў. Тым не менш, у выпадку адмовы ў рэгістрацыі «ёсць іншыя сцэнары развіцця падзеяў», дадаў Цапкала.

Hавiны
Раённыя камісіі адмаўляюцца разглядаць скаргі на ануляваныя подпісы
2020.07.04 19:52

ЦВК не залічыў у некаторых альтэрнатыўных кандыдатаў (Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы) больш за палову здадзеных подпісаў.

У сеціве разгарнуўся флэш-моб #пропалаподпись. Беларусы фатаграфуюцца са сваймі не залічанымі ЦВК подпісамі і, часам, іранічна абвяшчаюць іх росшук.

Hавiны
Беларусы пачалі ў інтэрнэце флэшмоб #пропалаподпись
2020.07.01 22:40

МГ belsat.eu

Стужка навінаў