Адразу тры беларускія футбольныя клубы сёння гуляюць у Лізе Еўропы


Футбольныя клубы з Беларусі сёння правядуць матчы ў межах 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.

Салігорскі «Шахцёр» дома прымае польскі «Лех», пачатак гульні – 20:30.

Берасцейскае «Дынама» дома прымае грэчаскі «Атрамітас» (20:45).

У сваю чаргу менскае «Дынама» на выездзе сустракаецца са славацкай «Дунайскай Стрэдай» (22:00).

Матчы ў адказ – праз тыдзень.

Учора ж барысаўскі БАТЭ ў межах 2-га кваліфікацыйнага матчу Лігі чэмпіёнаў прымаў фінскі «ХІК». Сустрэча скончылася безгалявой нічыёй.

НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі «Шахцёру» ў «Вконтакте»

Стужка навінаў