«Адпусцім, але трошкі». Лукашэнка анансаваў змены ў антынаркатычнае заканадаўства


Лукашэнка ў школе.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі, наведваючы 2 верасня менскую сярэднюю школу № 93, расказаў пра будучыя змены законаў, якія датычаць звароту наркотыкаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што менавіта з ягонай ініцыятывы «законы прынялі вельмі жорсткія». Разам з тым ён прызнаў, што «перагнулі», паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Аб’ектыў
9 і 10 гадоў зняволення для няпоўнагадовых. Тры новыя прысуды па наркатычным артыкуле 328
2019.08.13 22:00

«Той, хто наркотыкі ўжывае, – хворы чалавек. І я лічыў, што іх трэба выхоўваць працай – у калоніі», – сказаў Лукашэнка.

Зараз ён разглядае магчымасць сустрэцца з бацькамі асуджаных за парушэнне антынаркатычнага заканадаўства, «але ім жа трэба нешта сказаць». Таму ўлады раздумваюць, што зрабіць.

«Па антынаркатычным заканадаўстве мы пераканаліся, што мы жорстка гэта зрабілі. Адпусцім, але трошкі», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Hавiны
Лукашэнка «змякчыў» наркатычны артыкул. Маці-328: Гэта голая костка, за 4,5 года ён з намі так і не сустрэўся
2019.07.23 15:39

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што «тым, хто сюды прывозіць, распаўсюджвае наркотыкі, ніякай літасці не будзе».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў