Аднаўленне палётаў Boeing 737 Max чарговы раз адклалі


У праграмным забеспячэнні самалёта Boeing 737 Max амерыканскія адмыслоўцы выявілі новыя недахопы. Гэта можа прывесці да таго, што палёты лайнераў, якія прыпынілі год таму, не адновяць у бліжэйшы час, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Амерыканская кампанія Boeing выявіла ў праграмным забеспячэнні самалёта 737 Max недахопы падчас тэхнічнага правярання. Сістэма, якая правярае працаздольнасць некаторых агрэгатаў перад палётам спрацавала няправільна. У выніку гэтыя акалічнасці могуць адцягнуць вяртанне самалётаў у эксплуатацыю.

Раней кампанія Boeing супольна з Федэральным кіраваннем грамадзянскай авіяцыі ЗША выявілі ў самалёта праблемы з праводкай.

Прыпыненне эксплуатацыі самалётаў Boeing 737 Max увялі год таму пасля двух авіякатастрофаў, у якіх загінулі больш за 300 чалавек. У кампаніі чакаюць, што пасля завяршэння ўсіх правяранняў і выпраўленняў памылак, лайнер адновіць палёты не раней чэрвеня бягучага года.

Раней беларуская кампанія «Белавія» набыла два самалёты Boeing 737 MAX. Але лайнеры так і не паступілі ў нашу краіну. У выніку яшчэ летась кампанія распачала прапрацоўваць механізм фінансавай кампенсацыі шкоды.

Аб’ектыў
«Белавія» чакае два Boeing 737 MAX. Такія ж, як двойчы разбіліся, ці палепшаныя?
2020.01.07 22:32

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў