Аднаго з заснавальнікаў Рунэту пасадзілі пад хатні арышт


Адзін з заснавальнікаў Рунэту Аляксей Салдатаў стаў фігурантам крымінальнай справы і быў адпраўлены пад хатні арышт. Пра гэта паведамляе «Медуза».

Суд 13 снежня адправіў Аляксея Салдатава пад хатні арышт да 28 студзеня 2020 года рамках справы аб махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры.

Паводле крыніцаў «Медузы», справа звязаная з пераносам прыкладна 490 тысяч IPv4-адрасоў на суму больш за 600 мільёнаў рублёў з Расейскага навукова-даследчага інстытуту развіцця грамадскіх сетак («РосНИИРОС») у чэшскую кампанію Reliable Communications, саўладальнікам якой зʼяўляецца Салдатаў. У «РосНИИРОС», які доўгі час быў адным з ключавых інстытутаў па кіраванні Рунэтам, гістарычна быў вялікі пул IPv4-адрасоў, якія ў апошні час сталі дэфіцытам – у лістападзе яны цалкам скончыліся ў Еўропе.

Аляксей Салдатаў – адзін з заснавальнікаў інтэрнэту ў Расеі. Ён узначальваў вылічальны цэнтр Інстытута атамнай энергетыкі імя Курчатава, дзе была створана першая навуковая сетка «Релком» з выхадам у інтэрнэт. У 1992 годзе ён стаў заснавальнікам першага ў Расеі інтэрнэт-правайдэра «Релком». У 2008-2010 гадах Салдатаў займаў пасаду намесніка кіраўніка Міністэрства сувязі і масавых камунікацыяў РФ.

Аб’ектыў
Чебурнет не наш! У Маскве адбыўся пратэст супраць «суверэннага Рунэту»
2019.03.10 20:04

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў