Выдаўца Беларускага Экзархату абвінавачваюць у махінацыях на $ 1,9 млн


Генеральная пракуратура накіравала ў суд Партызанскага раёну Менску крымінальная справа ў дачыненні да былога першага намесніка дырэктара выдавецтва Беларускага Экзархата, які займаў таксама пасаду старшыні рады грамадскага аб’яднання «Бацькі і настаўнікі – за адраджэнне праваслаўнай адукацыі» (БНПА).

Пра гэта паведамляе сайт Генпракуратуры.

На думку следства, «абвінавачаны з 1 верасня 2010 года па 17 кастрычніка 2014 гады з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў завалодаў грашовымі сродкамі выдавецтва на 1,2 млн рублёў» (каля 600 тыс. долараў).

Акрамя таго, ён ўнёс абʼекты сядзібна-паркавага комплексу другой паловы XVIII стагоддзя ў в. Сёмкава Менскага раёну ў статутны фонд ТАА «СЕО», дзе сам зʼяўляўся заснавальнікам і фактычным кіраўніком. Пры гэтым да ТАА «СЕО» перайшло і права пастаяннага карыстання зямельнымі ўчасткамі плошчай 37,8408 га, на якіх размяшчаўся сядзібна-паркавы комплекс.

Сума нанесенай дзяржаве шкоды склала за 3,8 млн рублёў (каля 1,9 млн. долараў), сцвярджаюць у пракуратуры.

Акрамя таго, следчыя лічаць, што выдавец ўвозіў з Нямеччыны ў Беларусь машыны і іншыя тавары ў адрас выдавецтва і БНПА, сумарна ўхіліўшыся ад выплаты 212,6 тыс. рублёў мытных плацяжоў.

Выдавец цяпер знаходзіцца ў СІЗА. Яму прадʼяўлена абвінавачванне ў крадзяжы, ухіленні ад выплаты мытных плацяжоў і перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў