Адмянілі ланч і раз'ехаліся: Трамп і Кім Чэн Ын не дамовіліся


Сустрэча лідараў ЗША і КНДР скончылася раней запланаванага часу. Бакі адмянілі цырымонію падпісання сумеснага пагаднення і ланч. Саміт завяршыўся без якіх-кольвек дамоўленасцяў, паведаміў Белы дом.

За гэтым сталом меўся адбыцца сумесны ланч. Фота – REUTERS/Leah Millis

Палітыкі абмяркоўвалі пытанне дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. «Цяпер пагадненне не было дасягнутае, але дэлегацыі дзвюх краін з нецярпеннем чакаюць сустрэчы ў будучыні», – заявіла прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс.

«Шчыра кажучы, я думаю, што мы станем вельмі добрымі сябрамі з Кімам, – адзначыў Трамп. – У іх [Паўночнай Карэі. – Заўв. Belsat.eu] велізарны патэнцыял, але гаворка ішла пра санкцыі […] яны былі гатовыя пайсці на саступкі, але не на тыя, якія мы хацелі».

Другі саміт ЗША – КНДР праходзіў у в’етнамскім Ханоі, а першы адбыўся на сінгапурскім востраве Сентоса.

Hавiны
Усё вельмі-вельмі. Коратка пра перамовы Трампа і Кім Чэн Ына
2018.06.12 08:36

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў