Адміністрацыя Лукашэнкі правядзе разбіральніцтва па скаргах цыганскай дыяспары


Ілюстрацыйнае фота – Сяргей Старыкаў/ТАСС/Forum

Наталля Качанава паабяцала цыганскай дыяспары ў Магілёве аб праверцы па кожным звароце з іх боку. Пра гэта кіраўніца адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі распавяла на сустрэчы з цыганамі 23 траўня, падае «БелТА».

Наталля Качанава сустрэлася з жыхарамі магілёўскіх мікрараёнаў Чапаеўка і Грабянёва пасля таго, як тыя склалі калектыўны зварот са скаргай на аблаву міліцыі.

Сустрэча прайшла ў будынку Магілёўскага Аблспажыўсаюзу па даручэнні кіраўніка Беларусі.

23 траўня 2019 года. Наталля Качанава (у цэнтры) выходзіць з сустрэчы з прадстаўнікамі цыганскай дыяспары Магілёва. Фота – «Белсат»

Разам з Качанавай на сустрэчы прысутнічалі былі памочнік Лукашэнкі, інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, старшыня Магілёўскага аблвыканкаму Леанід Заяц, кіраўнік Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімір Цумараў і начальнік упраўлення ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму Ігар Шчарбеня.

Чыноўнікі папрасілі ў людзей прабачэння, але пасля сустрэчы адмовіліся адказваць на пытанні журналістаў.

  • Пасля гібелі лейтэнанта ДАІ Яўгена Патаповіча ў Магілёве сілавікі правялі маштабныя затрыманні цыганоў у магілёўскіх раёнах Чапаеўка і Грабянёва. Некаторыя затрыманыя скардзіліся на збіццё і абразы з боку міліцыі. Версію пра датычнасць прадстаўнікоў дыяспары да смерці міліцыянта неўзабаве зняпраўдзілі. Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч не збіраецца выбачацца перад людзьмі за гвалт. Праваабаронцы рыхтуюць звароты ў міжнародныя структуры.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў