Караева – ў адстаўку, адлічэнні студэнтаў, звальненні выкладчыкаў і новыя акцыі салідарнасці. 82-і дзень пратэстаў

У ВНУ масава адлічаюць няскораных студэнтаў, хлопцам замест студэнцкага білета прапануюць зброю – выдаюць позвы ў ваенкамат. Краіну накрывае новая хваля салідарнасці. “Белсат” сочыць за падзямі, што адбываюцца 29 кастрычніка.

12:40 У Беларусі – новы міністр унутраных спраў. Гэта Іван Кубракоў, які дагэтуль быў начальнікам ГУУС Менгарвыканкаму – Юрыя Караева адправілі ў адстаўку. Пра новыя прызначэнні чытайце тут.

12:00 У БДМУ праходзяць акцыі ў падтрымку адлічаных студэнтаў. Адміністрацыя выклікала міліцыю. Акцыі ў БДМУ будуць праходзіць увесь дзень, асноўны збор у 16.00 каля рэктарата, у 16.30 на вуліцы ля ўніверсітэта разам з лекарамі і ўсімі неабыякавымі.

Раніцай медыкі РНПЦ «Кардыялогія» выйшлі падтрымаць студэнтаў БДМУ.

Дэкан ФКСіС БДУІР Марына Лукашэвіч звальняецца. Яна адмовілася адлічаць студэнтаў. Прарэктар па вучэбнай працы БДУІР Валерый Прыткоў таксама сыходзіць па ўласным жаданні.

Адлічаныя студэнты БДМУ ладзяць акцыі пратэсту.

У БНТУ разам з выпіскай аб азнаямленні з загадам на адлічэнне выдаюць позву ў ваенкамат, паведамляе @studentybot.

Што ў краіне працуе бездакорна і з перавышэннем плану, дык гэта машына рэпрэсій. Генпракурор Андрэй Швед заявіў, што за час пратэстаў завялі 657 крымінальных спраў. 200 чалавекам выставілі абвінавачанне, большасць прысудаў – зняволенне.

У ІЧУ ў Баранавічах павесілі новую абвестку – перадачы будуць прымацца па аўторках. Было па чацвяргах. Такім чынам, калі прывезці чалавека з Акрэсціна, у сераду (там дзень перадач), то ў Баранавічах чалавек яшчэ тыдзень будзе сядзець без перадачы.



«Азотавец» Вадзім Венскі дзякуе беларусам за падтрымку.«Доброе утро всем безработным!»



Што нават у самыя змрочныя часы цешыць, дык гэта коцікі. І яны – з народам!

Hавiны