Адкрыццё Міжнароднай выставы ўзбраення і вайсковай тэхнікі «MILEX-2019» распачалося з «Лініі Сталіна»


Цырымонію афіцыйнага адкрыцця Міжнароднай выставы ўзбраення і вайсковай тэхнікі «MILEX-2019» сёлета ўзначаліў прэм’ер-міністр краіны Сяргей Румас. Стартавала выстава на «Лініі Сталіна», дзе наведнікі падчас правядзення форуму 15-18 траўня могуць азнаёміцца ​​з экспазіцыяй вайсковай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны, паведамляе прэсавая служба Саўміну.

Асноўная ж выстава размешчана ў спартовым комплексе «Менск-Арэна» і на прылеглай адкрытай пляцоўцы. Свае экспазіцыі там прадстаўляюць больш за 160 вытворцаў і экспарцёраў абароннай прадукцыі з Беларусі, Азербайджана, Нямеччыны, Італіі, Казахстана, Кітаю, Польшчы, Расеі, Сербіі і ПАР. Самыя маштабныя разгарнулі Беларусь, Расея, Казахстан і Кітай.

Падчас MILEX адбудзецца 8-я міжнародная навуковая канферэнцыя па вайскова-тэхнічных праблемах, пытаннях абароны і бяспекі, а таксама тэхналогіяў падвойнага прызначэння.

Выстава лічыцца адной з найбуйнейшых ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. З 2001 года гэты маштабны агляд зброі традыцыйна прыцягвае ўвагу вытворцаў прадукцыі вайсковага прызначэння. Арганізатарамі выступаюць Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі, Міністэрства абароны і нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа».

Фота
Беларусь паказвае свой новы танк на выставе MILEX-2017
2017.05.20 18:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў