Адкладваць сродкі на пенсію ў ФСАН можа любая фізічная асоба


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падпісаў указ № 500 «Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні». Дакумент прадугледжвае шэраг зменаў, якія датычацца назапашванняў для працоўнай пенсіі

Дакументам дадзена права самазанятасці фізічным асобам, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, удзельнічаць у дзяржаўным сацыяльным страхаванні. Таксама змяняецца парадак выплаты ўзносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў і адвакатаў. Зараз унёскі будуць выплачвацца імі толькі за перыяд фактычнага ажыццяўлення сваёй дзейнасці з атрыманнем прыбытку.

Указам урэгуляваны пытанні забеспячэння правоў і гарантыяў у галіне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання асобаў, якія працуюць у замежных арганізацыях на тэрыторыі Беларусі, і грамадзянаў, якія апраўданыя судом і крымінальны пераслед супраць якіх спынены.

Акрамя таго, дакументам скарэктаваны асобныя нормы заканадаўчых актаў з улікам правапрымяняльнай практыкі, а таксама ў мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з зменамі ў заканадаўстве.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў