«Адчуваць прыгажосць Калядаў». Мэланія Трамп упрыгожыла Белы дом


Упрыгожаны Мэланіяй Трамп Белы дом.
Фота: twitter.com/FLOTUS

Першая лэдзі ЗША Мэланія Трамп 2 снежня апублікавала ў Twitter фота і відэа каляднага ўпрыгожвання Белага дому.

Сёлета рэзідэнцыя прэзідэнта ЗША дэкараваная ў белых і залатых колерах.

«Дух Амерыкі ззяе ў Белым доме. Я радая падзяліцца гэтай цудоўнай выставай патрыятызму з усімі, і я радая, што ўсе могуць адчуваць прыгажосць Калядаў», – напісала першая лэдзі, таксама апранутая ў белае.

Калядныя ялінкі на фоне партрэту Джорджа Вашынгтона.
Фота: twitter.com/FLOTUS

Акцэнт у дэкарацыях зроблены на патрыятызме. Некаторыя стужкі ёлачных цацак упрыгожаныя зоркамі і колерамі нацыянальнага сцяга. Ёсць і проста зорна-паласатыя цацкі.

Паменшаная выява Белага дому.
Фота: twitter.com/FLOTUS

У сталовай Белага дому выставілі паменшаныя копіі Статуі Свабоды, мосту Залатая Брама, гары Рашмар і іншых славутасцяў ЗША. А афіцыйная калядная елка Белага дому ўпрыгожаная папяровымі кветкамі з эмблемамі штатаў.

Не забылася Мэланія Трамп і пра сваю ініцыятыву барацьбы з булінгам: на адным з дрэваў бачны рэбус са словамі «Будзь найлепшым», намаляваны на плітцы «Эрудыт».

Упрыгожаны Мэланіяй Трамп Белы дом.
Фота: twitter.com/FLOTUS

Дапамагалі ж упрыгожваць Белы дом валанцёры.

Валанцёры дапамагаюць упрыгожваць Белы дом.
Фота: twitter.com/FLOTUS
Валанцёры дапамагаюць упрыгожваць Белы дом.
Фота: twitter.com/FLOTUS

МГ belsat.eu

Стужка навінаў