Адбыўся суд над жыхаром Ляхавічаў, які замовіў заражэнне сваёй былой жонкі ВІЧ


Суд Ляхавіцкага раёну прыгаварыў 41-гадовага мужчыну да 7 гадоў калоніі за тое, што хацеў заразіць ВІЧ былую жонку.

У лістападзе 2017 38-гадовую жыхарку райцэнтра невядомы ўдарыў у нагу медычным шпрыцам. Арганізатарам злачынства апынуўся 41-гадовы былы муж пацярпелай. Нападніку ён заплаціў $ 50, каб той з дапамогай ін’екцыі ўвёў яго экс-жонцы кроў, заражаную ВІЧ. Аднак выканаўца шукаць заражаную кроў не стаў і набраў у шпрыц сваю, не інфікаваную.

У дачыненні да былога мужа былі распачатыя крымінальныя справы. Яму прадʼявілі абвінавачанне ў замаху на заражэнне ВІЧ і незаконным дзеянні ў дачыненні да зброі.

Мужчына асудзілі на сем гадоў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, з яго спагнаны Br10 тыс. У якасці маральнай шкоды на карысць пацярпелай.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў