Адбыўся моцны выбух каля аэрапорту Балонні


У выніку выбуху пацярпела каля 55 асобаў.

Як паведамляе газета La Repubblica выбух адбыўся праз сутыкненне аўтацыстэрны з іншым транспартным сродкам. Каля дарогі стаяў аўтасалон, на які таксама перакінуўся агонь. Некаторыя з аўтамабіляў, якія стаялі на паркоўцы, таксама выбухнулі.

На месцы здарэння працуюць медыкі і ратавальнікі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў