Ад заўтра ўводзяць новыя штрафы для матацыклістаў


Цяпер за язду на матацыкле і мапедзе не трымаючыся за стырно або на адным коле можна атрымаць штраф ад 122 да 245 рублёў і нават застацца без правоў на тэрмін да шасці месяцаў.

Адпаведныя змены ў артыкул 18.14 КаАП РБ уводзяцца ад 29 жніўня.

«Кіраванне матацыклам, мапедам на адным коле, а таксама рух, пры якім асоба, што кіруе транспартным сродкам, не трымаецца за стырно або не трымае ногі на педалях (падножцы), – цягне накладанне штрафу памерам ад пяці да дзесяці базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да шасці месяцаў або без пазбаўлення» – гаворыцца ў дакуменце.

Незадоўга да зменаў у Кодэксе ў інтэрнэце з’явілася відэа з «Чорнаю Пантэраю» – дзяўчынаю, што зладзіла шоу на галоўным праспекце Менску: ехала стоячы, не трымалася за стырно, танчыла на матацыклы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў