Ахвярамі выбуху 24 траўня ў французскім Ліёне сталі 13 чалавек, у тым ліку дзіця. Большасць атрымалі лёгкія раненні ног, паведамляе «Голос Америки».
Камеры назірання зафіксавалі, як мужчына 30-35 гадоў еўрапейскай або паўночнаафрыканскай знешнасці прыехаў на месца здарэння на ровары ды пакінуў на пешаходнай вуліцы заплечнік, які затым выбухнуў.
Яго твар быў часткова схаваны шалікам і цёмнымі акулярамі.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон назваў выбух – «атакай». У краіне ўзмоцнены рэжым бяспекі.
МГ belsat.eu