Ад урагану «Дорыян» на Багамах загінулі ўжо 7 чалавек


Па меншай меры 7 чалавек сталі ахвярамі ўрагану «Дорыян» на Багамах, паведамляе Reuters са спасылкай на прэм’ер-міністра Садружнасці Багамскіх Астравоў Хьюберта Минніса.

Ён не выключыў, што колькасць ахвяр можа ўзрасці.

Паводле інфармацыі Bloomberg, востраў Вялікі Багама, дзе пражываюць каля 50 тысяч чалавек, апынуўся затоплены прыкладна на 70%. Усе марскія парты і аэрапорты там затопленыя або пашкоджаныя, што ўскладняе эвакуацыю людзей.

Паводле дадзеных Нацыянальнага цэнтру па назіранні за ўраганамі ЗША, ураган знаходзіцца ў 180 км на ўсход ад узбярэжжа Фларыды і з хуткасцю 2,5 метры ў секунду рухаецца ў паўночна-заходнім кірунку.

КА belsat.eu

Стужка навінаў