Ад участковага да Адміністрацыі прэзідэнта: хто такі Вячаслаў Давыдовіч


28 снежня а 10:00 у Менскім гарадскім судзе будзе абвешчаны прысуд Вячаславу Давыдовічу, былому кіраўніку дабрачыннай арганізацыі «У дапамогу дзецям-сіротам». Яго судзяць за дзеянні сексуальнага характару з дзецьмі і падлеткамі. Следства ведае пра як мінімум сямнаццаць ахвяраў «дабрадзея».

Юрыст, псіхолаг

Вячаслаў Давыдовіч выхаванец Ястрамбельскай школы-інтэрната, які некалькі гадоў таму перафармавалі ў Берасцейскае абласное кадэцкае вучылішча. Родная маці нарадзіла яго ў сталым узросце, мела праблемы з алкаголем і адвярнулася ад сына, калі ён быў зусім малы.

На старонцы Давыдовіча ў «Одноклассниках» пазначана, што ён скончыў ПТУ і МГЭІ. З галерэі фота вынікае, што ён мае сына Андрэя.

Апошні раз актыўнасць онлайн занатаваная 8-га лістапада (цяпер Давыдовіч адбывае пакаранне за эканамічнае злачынства).

Са словаў выхавальніцы, пасля дзіцячага дому Давыдовіч паступіў у Слуцкае вучылішча. Пазней пайшоў у Вышэйшую школу міліцыі. Два гады адвучыўся, пасля яго перавялі ў Менск, у Акадэмію МУС.

Наступныя два гады ён адпрацаваў участковым. Праз нейкі час зноў пайшоў вучыцца і атрымаў спецыяльнасць псіхолага. Пазней ён працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта ў кадравым падраздзяленні. Нягледзячы на заўважальную заможнасць, з пачатку 2000-х афіцыйна зʼяўляецца беспрацоўным.

Дабрачынная арганізацыя Давыдовіча «У дапамогу дзецям-сіротам» была адным з найстарэйшых дабрачынных фондаў у Беларусі. Створаны ў 1998 годзе спыніў сваё існаванне ў 2013 годзе па ўласным жаданні, калі Давыдовіча затрымалі.

Справа педафілаў: «На лаву падсудных маюць сесці дзясяткі чалавек, а не адзін»

ДР belsat.eu

Стужка навінаў